БЕЛ Ł РУС

У Мінску змяняюць арганізацыю руху на праспекце Незалежнасці

19.06.2025 / 16:30

Nashaniva.com

ДАІ Мінска папярэдзіла кіроўцаў пра змены ў арганізацыі руху на праспекце Незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Фота: t.me/gaiminsk

Цяпер там вядуцца дарожна-будаўнічыя работы — непадалёк ад дома №150 на праспекце плануюць уладкаваць кальцавое скрыжаванне. У ДАІ звярнулі ўвагу, што гэты ўчастак дарогі лічыцца аварыйна небяспечным.

Згодна з новым праектам, тут увядуць паступовае зніжэнне хуткасці і зменяць форму скрыжавання — з’явіцца выразна абазначанае кальцо. Пры павароце з праспекта Незалежнасці на ўнутранае кальцо МКАД, а таксама ў зваротным кірунку (у бок Уручча), кіроўцам прыйдзецца амаль спыняцца, каб саступіць дарогу транспарту, які ўжо рухаецца па кальцы.

Чытайце таксама:

Дзевяцігадовы хлопчык на ровары трапіў пад колы аўтамабіля ў Мінску

ДАІ назвала, колькі выпускнікоў аўташкол здаюць з першай спробы і як змяніўся парадак прыёму экзаменаў

На адным і тым жа скрыжаванні ў Мінску за дзень адбылося два ДТЗ

Каментары да артыкула