БЕЛ Ł РУС

Культурны менеджар з Віцебска Уладзімір Булаўскі выехаў з Беларусі, адбыўшы два гады ў калоніі

19.06.2025 / 16:48

Nashaniva.com

Адзін з галоўных рухавікоў культуры Віцебска Уладзімір Булаўскі быў сярод першых, каго асудзілі па новым артыкуле 342-2 КК («неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў») — за некалькі палітычных адміністратывак запар. Яго пакаралі 2 гадамі пазбаўлення волі, якія ён адбываў у бабруйскай калоніі №2. 

Цяпер Уладзімір легалізуецца ў Польшчы. Ён збіраецца вучыцца па спецыяльнасці «Гісторыя і культурная спадчына», працягваючы свой віцебскі прафесійны кірунак.

Уладзімір Булаўскі. Фота: фэйсбук.

У 2022 годзе Уладзіміра некалькі разоў судзілі па адміністрацыйных артыкулах: у лютым, у ліпені і ў снежні. Апошнім яго «пікетам» палічылі фота ў сацыяльных сетках.

У суме ж сілавікі затрымлівалі Булаўскага з 2020 года як мінімум пяць разоў.

На судзе Уладзімір не прызнаў віны і даваў паказанні на беларускай мове. Пакуль ён знаходзіўся ў СІЗА, у яго памёр тата, на пахаванне якога яго не адпусцілі.

Менеджар з Віцебска цалкам адбыў прызначанае пакаранне і выйшаў на свабоду восенню 2024-га. Цяпер ён рашыўся на эміграцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула