БЕЛ Ł РУС

Міністр абароны Ізраіля: Фізічная ліквідацыя аяталы Хаменеі — гэта адна з мэтаў вайны з Іранам

19.06.2025 / 13:55

Nashaniva.com

Кіраўнік Мінабароны Ісраэль Кац параўнаў духоўнага лідара Ірана з Гітлерам і заявіў, што такі чалавек «не павінен існаваць», піша Бі-бі-сі.

Фота: Office of the Iranian Supreme Leader via AP

«Калі б падчас Халакосту існавала дзяржава Ізраіль, і мы б ведалі, што можам адправіць ЦАХАЛ у бункер, каб захапіць Гітлера і перашкодзіць яму знішчыць габрэяў, мы б гэта зрабілі, — заявіў Кац падчас наведвання месца іранскага ракетнага ўдару ў Халоне. 

«Хаменеі — гэта сучасны Гітлер», — дадаў ён.

На пытанне, ці ўваходзіць ліквідацыю Хаменеі ў мэты вайны, Ісраэль Кац адказаў: «Мэты вайны — ліквідаваць ядзерную пагрозу, ліквідаваць крыніцы разбурэння і нейтралізаваць ракетныя пагрозы. У гэтых рамках ЦАХАЛ атрымаў інструкцыі і ведае, што для дасягнення ўсіх мэтаў, несумненна, гэты чалавек больш не павінен існаваць».

Чытайце таксама:

Хто такі Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі і наколькі ўплывовая яго сям'я

Вярхоўны лідар Ірана Хаменеі заклікаў да рашучых дзеянняў у дачыненні да Ізраіля

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Каментары да артыкула