БЕЛ Ł РУС

Міністр асветы Расіі павіншаваў «Артэк» з памылкай

19.06.2025 / 7:54

Nashaniva.com

Міністр асветы Расіі Сяргей Краўцоў павіншаваў са 100-годдзем дзіцячы лагер «Артэк», што знаходзіцца ў акупаваным Крыме, з памылкай. Фота яго віншавання апублікаваў Ateo Breaking.

Краўцоў прапусціў літару «д» у слове «праздник». 

Гэта слоўнікавае слова ў рускай мове. Гэта значыць, што яго напісанне трэба проста запомніць, бо праверачнага слова да яго не існуе.

Краўцоў — міністр асветы Расійскай Федэрацыі з 2020 года. Доктар педагагічных навук. Па адукацыі — настаўнік матэматыкі і інфарматыкі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула