БЕЛ Ł РУС

У Пінскім раёне ўвялі каранцін з-за лісы, хворай на шаленства

18.06.2025 / 20:36

Nashaniva.com

У вёсцы Вяляцічы Плешчыцкага сельсавета выявілі выпадак шаленства ў дзікай лісы. Жывёліна зайшла ў населены пункт і напала на свойскага сабаку, укусіўшы яго.

Мясцовыя жыхары адразу паведамілі пра гэта ў Пінскую раённую ветстанцыю, праведзеныя лабараторныя даследаванні пацвердзілі наяўнасць у лісы віруса шаленства.

У сувязі з гэтым Пінскі райвыканкам абвясціў вёску небяспечнай па шаленстве і ўвёў тут каранцін.

Цяпер у населеным пункце дзейнічаюць спецыяльныя меры: устаноўленыя абмежаванні, праводзіцца прафілактыка, каб прадухіліць распаўсюджванне захворвання. Ветэрынары шукаюць людзей, якія маглі кантактаваць з хворым зверам, і арганізоўваюць тэрміновую вакцынацыю.

Таксама спецыялісты кантралююць, як жыхары выконваюць правілы ўтрымання свойскіх жывёл — ці зарэгістраваныя яны, ці прышчэпленыя і як выгульваюцца.

Чытайце таксама:

Ва Ушачах каля людскіх дамоў заўважылі ваўка з абадраным хвастом

У Жабінцы падлетка ўкусіла шалёная куніца

Па вуліцах горада бегае ліса. Ці трэба хвалявацца?

Шалёная рысь прабралася ў двор жылога дома і памерла

Каментары да артыкула