БЕЛ Ł РУС

Былога міліцыянера асудзілі за распальванне варожасці і залічылі ў тэрарысты

20.06.2025 / 9:0

Nashaniva.com

Да затрымання Аляксандр Мазурын кіраваў аддзелам аховы ў буйным дрэваапрацоўчым прадпрыемстве. Яму пагражала ад 5 да 12 гадоў зняволення

Аляксандр Мазурын. Фота з базы «Кіберпартызанаў»

Аляксандру Мазурыну 44 гады. Ён адвучыўся ў Акадэміі МУС і пайшоў працаваць у міліцыю. Даслужыўся да дзяжурнага інспектара ГУУС Мінгарвыканкама і звання капітана. У 2012-м быў звольнены з міліцыі.

У 2013-м Мазурын уладкаваўся начальнікам аддзела аховы ў дрэваапрацоўчае прадпрыемства «Інтэрдорс». На прадпрыемстве працуе больш за 150 чалавек.

Таксама Аляксандр мае статус ІП, сфера дзейнасці якога — распрацоўка праграмнага забеспячэння і кансультаванне ў гэтай галіне.

Мазурына асудзілі па абвінавачанні ў распальванні варожасці (ч. 3 артыкула 130 КК) — ад 5 да 12 гадоў зняволення. 16 чэрвеня яго дадалі ў спіс «тэрарыстаў», які робіць КДБ. Сутнасць абвінавачання, як і прысуд невядомыя.

Чытайце таксама:

Былога міліцыянера, які вярнуўся з Кеніі і вёў блог пра Афрыку, асудзілі за «распальванне варожасці»

Гамельчука Паўла судзяць за каментары ў тэлеграме, хоць ён выдаліў акаўнт за тры гады да затрымання

Пяць былых сілавікоў прасілі сваіх калег не быць залішне жорсткімі. Цяпер ім пагражаюць велізарныя тэрміны

Каментары да артыкула