Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай
Ганну Папай асудзілі па трох палітычных артыкулах.
Ганна Папай. Фота з яе старонкі ў Аднакласніках
Ганне Папай 45 гадоў. Родам яна са Жлобіна. Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт і з таго часу жыве ў Мінску. Доўгі час жанчына працавала ў банкаўскай сферы — у аддзелах па абслугоўванні кліентаў. Апошняе месца — банку «Гандлёвы капітал» (ён жа ТК Банк).
Ганна любіць выпякаць, а таксама вядзе тыкток-канал, дзе распавядае пра тое, як лепш узяць крэдыт на кватэру, як абраць добрае жытло.
Ганна Папай. Фота з яе старонкі ў Аднакласніках
У Ганны трое дзяцей — два непаўналетнія сыны і дарослая дачка.
Жанчыну затрымалі ў кастрычніку 2024 года. Ганну Папай асудзілі па трох артыкулах — «заклікі да прычынення шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК), «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК) і «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК).
Па звестках ініцыятывы Dissidentby, ёй, меркавана, прысудзілі два з паловай гады калоніі.
Пасля прысуду Ганну Папай дадалі ў спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў»
Чытайце таксама:
Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд
Гамельчука Паўла судзяць за каментары ў тэлеграме, хоць ён выдаліў акаўнт за тры гады да затрымання
Распавядаем, як даказваюць удзел беларусаў у пратэстах і як зменшыць рызыку