БЕЛ Ł РУС

У Беларусі вырашылі не забараняць вэйпы — бо на іх ёсць «пэўны спажывецкі попыт»

18.06.2025 / 12:11

Nashaniva.com

У Беларусі адмовіліся ад поўнай забароны вэйпаў. Гэта стала зразумела з вынесенага на грамадскае абмеркаванне законапраекта «Аб тытунёвай сыравіне, тытунёвых і нетытунёвых нікацінасутных вырабах, электронных сістэмах курэння, вадкасцях для іх, сістэмах для спажывання тытуню».

 Фота: pixabay.com

Паводле даных афіцыйнага імпарцёра «Энерга-Оіл», каля 77% аднаразовых вэйпаў (больш за 26 тысяч штук) трапляюць у краіну нелегальна, а недапаступленне акцызаў ад такога ценявога рынку ацэньваецца ў 130 мільёнаў рублёў штогод.

Урад разглядаў магчымасць поўнай забароны электронных сістэм курэння і вадкасцяў для іх, але прыйшоў да высновы, што забарона толькі падштурхне рост нелегальнага абароту, гаворыцца ў абгрунтаванні законапраекта. 

Замест гэтага прапануецца:

Аўтары законапраекта падкрэсліваюць, што вэйпы цалкам забараняць не плануецца, бо на іх ёсць устойлівы попыт сярод спажыўцоў.

Законапраект апублікаваны на Прававым форуме Беларусі для абмеркавання з грамадскасцю.

Летась пытанне аб забароне вэйпаў разгледзелі ў Савеце Рэспублікі і абяцалі распрацаваць адпаведны законапраект. 

Паводле слоў члена Савета Рэспублікі і галоўнага ўрача Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага цэнтра Віктара Кандратовіча, задачу паставіла Наталля Качанава. 

Паводле яго слоў, апроч сардэчна-сасудзістых захворванняў, якія могуць выклікацца ў тым ліку выкарыстаннем вэйпа, ёсць анкалагічныя захворванні. Таму што ёсць вэйпы, хоць з нікатынам, хоць без нікатыну, у любым выпадку змяшчаюць шмат фармальдэгідаў, якія выклікаюць у тым ліку анкалагічныя захворванні. 

«Пухліны галавы, шыі, паражніны рота, глоткі ў мужчын стаяць на пятым месцы. Асноўныя курцы — гэта мужчыны. Я хачу сказаць, што хворыя пухлінай паражніны рота і глоткі — на працягу года памірае 30% з хворых», — тлумачыў тады спецыяліст.

Цяпер жа забараняць вэйпы адмовіліся. Аўтары законапраекта тлумачаць, што на рынку ёсць «пэўны спажывецкі попыт» на іх, а калі ўвесці забарону, то вэйпы будуць купляць нелегальна.

Чытайце таксама:

Што адбылося з 16-гадовай дзяўчынай з Дзяржынска, якая памерла пасля курэння вэйпу? Расказваюць яе сябры

Памятаеце, Качанава паабяцала забараніць вэйпы? Цяпер яна тлумачыць, чаму ўсё стала

У Беларусі збіраюцца забараніць вэйпы. Ужо рыхтуюць законапраект

Колькасць падлеткаў-вэйпераў за пяць гадоў вырасла ў тры разы — НПЦ гігіены

Навукоўцы знайшлі рэдкае захворванне, магчыма, выкліканае курэннем вэйпаў

Каментары да артыкула