«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зноў выказаўся ў сваёй сацсетцы Truth Social па іранскім пытанні. Гэтым разам ягоная пазіцыя вельмі радыкальная.
Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla/Getty Images
«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы «Вярхоўны лідар». Ён — лёгкая цэль, але знаходзіцца ў бяспецы — мы не збіраемся ліквідоўваць яго (забіваць!), прынамсі, пакуль. Але мы не хочам, каб ракеты ляцелі па мірных жыхарах або амерыканскіх салдатах. Наша цярпенне канчаецца. Дзякуй за ўвагу да гэтага пытання!..» — напісаў Трамп.
Пасля ён напісаў яшчэ адну, гэтым разам зусім лаканічную рэпліку:
«БЕЗУМОЎНАЯ КАПІТУЛЯЦЫЯ».
Яшчэ раней прэзідэнт ЗША напісаў, што ў амерыканцаў «поўны і татальны кантроль над небам над Іранам». Ён пахваліў іранскую СПА, але адзначыў, што яна не параўнаецца з прыдуманай, распрацаванай і вырабленай у ЗША зброяй (Трамп ужыў слова stuff).
Чытайце таксама:
Мерц: Ізраіль робіць гэту брудную працу за нас
Хто такі Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі і наколькі ўплывовая яго сям'я
Ізраіль забіў і новага кіраўніка Генштаба арміі Ірана. Ён займаў пасаду пару дзён