Прызналі палітвязнямі яшчэ 4 чалавек
17 чэрвеня праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 4 чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сёння прызнаныя ў Беларусі палітвязнямі, складае 1188 чалавек.
У спіс палітзняволеных былі дададзеныя наступныя прозвішчы:
Максім Урбановіч, Мікалай Ляпёшка, Аляксандр Невар, Максім Лепушэнка.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.
Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.
Усяго на гэты момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1188 чалавек. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце і нават часам змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Некаторых вызваляюць і па памілаваннях, хоць на іх месца няспынна набіраюць новых вязняў. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.
Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў большая. Пра некаторых праваабаронцам проста нічога не вядома.
Чытайце таксама:
Дырэктарку пецярбургскай кнігарні аштрафавалі на 250 даляраў за кнігу беларускага палітвязня
Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?