Мерц: Ізраіль робіць гэту брудную працу за нас
Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц выказаўся пра ўдары Ізраіля па Іране і заявіў пра падтрымку ізраільскаму ўраду.
Фрыдрых Мерц (у цэнтры) на саміце G7. Побач з ім — прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер і кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Фота: AP Photo/Mark Schiefelbein
«Магу толькі сказаць, што адчуваю вялікую павагу да таго, што ізраільская армія і ўрад мелі смеласць зрабіць гэта, — сказаў канцлер Нямеччыны ў інтэрв'ю тэлеканалу ZDF на палях саміту G7. — Інакш мы б назіралі тэрор гэтага рэжыму на працягу многіх месяцаў і гадоў, а затым, магчыма, і з ядзернай зброяй у руках».
Па словах Фрыдрыха Мерца, Тэгеран распаўсюджваў «смерць і разбурэнні па ўсім свеце з дапамогай нападаў і забойстваў, а таксама «Хезбалы» і ХАМАС».
Палітык упэўнены, што напад баевікоў ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка «ніколі не стаў бы магчымым без тэгеранскага рэжыму».
Раней Фрыдрых Мерц выказаўся катэгарычна супраць таго, каб пасярэднікам у вырашэнні ізраільска-іранскага канфлікту стаў Уладзімір Пуцін, параіўшы яму засяродзіцца на спыненні вайны ва Украіне.
Чытайце таксама:
Мерц катэгарычна супраць пасярэдніцтва Пуціна на Блізкім Усходзе
Хто такі Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі і наколькі ўплывовая яго сям'я
Ізраіль забіў і новага кіраўніка Генштаба арміі Ірана. Ён займаў пасаду пару дзён
Трамп заклікаў жыхароў Тэгерана неадкладна эвакуявацца
Нетаньяху выказаўся адносна магчымага забойства вярхоўнага лідара Ірана
Трамп не збіраецца падпісваць заяву G7 па пытанні ізраільска-іранскага канфлікту