БЕЛ Ł РУС

У Белавежскай пушчы знайшлі папараць, якая хаваецца пад зямлёй

17.06.2025 / 18:14

Nashaniva.com

У Белавежскай пушчы навукоўцы выявілі новую, даволі вялікую папуляцыю рэдкай расліны — вужоўніка звычайнага. Пры палявых даследаваннях супрацоўнікі навуковага аддзела знайшлі каля 70 раслін, што растуць у высокай траве на ўскрайку лесу, дзе растуць бяроза пушыстая і вольха чорная, піша прэс-служба Нацыянальнага парку «Белавежская пушча».

Вужоўнік звычайны — гэта рэдкая шматгадовая папараць, якая значна адрозніваецца ад звычайных відаў. Вужоўнік належыць да старажытнай і эвалюцыйна асобнай групы раслін. Лісце ў яго простае, падобнае хутчэй да ландышу або майніку, чым да класічнай папараці, а споры ўтвараюцца на спецыяльнай частцы ліста, якая нагадвае каласок.

Расліна можа некалькі гадоў не з’яўляцца над зямлёй і выжываць дзякуючы сімбіёзу з грыбамі, што робіць яе асабліва складанай для пошуку ў прыродзе.

Вужоўнік уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі як від, які патрабуе прафілактычнай аховы. Ён лічыцца недастаткова вывучаным і знаходзіцца пад пагрозай знікнення, таму патрабуе асаблівай увагі з боку навукоўцаў і эколагаў.

Чытайце таксама:

У Бераставіцкім раёне ліквідавалі вялікае поле маку

Навукоўцы знайшлі просты спосаб паспрыяць росту раслін — музыка, але не кожная

У Мінску амаль перамаглі баршчэўнік Сасноўскага

Каментары да артыкула