БЕЛ Ł РУС

Іран заявіў пра ўдар па штаб-кватэры «Масада»

17.06.2025 / 13:40

Nashaniva.com

Іранскія ракеты ўдарылі па штаб-кватэры ізраільскай разведвальнай службы «Масад», якая размешчаная ў Герцліі недалёка ад Тэль-Авіва, паведаміла агенцтва Tasnim.

Скрыншот відэа Tasnim

Па даных іранскага тэлеканала SNN, удару таксама падвергнуўся лагістычны цэнтр ваеннай разведкі Ізраіля ў раёне базы «Глілот».

Незадоўга да гэтага ў Корпусе вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) абвясцілі аб новай атацы на Ізраіль, якая, як падкрэслілі ў вайсковай структуры, будзе «больш магутная і зруйнавальная, чым папярэднія».

Камандуючы сухапутнымі войскамі іранскай арміі генерал-маёр Кіюмарс Хейдары адзначыў, што ў ёй будзе выкарыстоўвацца «новая зброя», у тым ліку высокадакладныя беспілотнікі далёкага радыусу дзеяння «Араш».

Ізраільскі бок інфармацыю пра ўдары па штаб-кватэры «Масада» не каментаваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула