БЕЛ Ł РУС

Кампанія Трампа будзе выпускаць імянныя мабільнікі з цікавым тарыфным планам

17.06.2025 / 13:28

Nashaniva.com

Кампанія прэзідэнта ЗША Trump Organization, якая будуе гатэлі, палі для гольфа і іншую нерухомасць, запусціць сэрвіс мабільнай сувязі Trump Mobile. Пра гэта піша The Wall Street Journal са спасылкай на заяву кампаніі.

Фота: Joe Raedle/Getty Images

 У жніўні кампанія таксама абяцае выпусціць смартфон амерыканскай вытворчасці T1 Phone. Ён будзе каштаваць $499 разам з гадавой падпіскай на тарыфны план Trump Mobile.

Кампанія запэўнівае, што смартфоны будуць вырабляцца ў ЗША, але эксперты ўпэўненыя, што на самой справе гаджэты з экраннай застаўкай Make America Great Again будуць збірацца ў Кітаі.

Trump Mobile будзе працаваць па мадэлі віртуальнага аператара (MVNO) з усімі трыма вядучымі кампаніямі на амерыканскім рынку сотавай сувязі — AT&T Inc., Verizon Communications і T-Mobile.

Абаненты змогуць падключыцца да Trump Mobile як з дапамогай T1 Phone, так і праз іншыя тэлефоны.

Асноўны тарыф сэрвісу будзе называцца 47 Plan і стаяць $47,45 у месяц. Гэта гульня лічбаў, бо Трамп — 45-ы і 47-ы прэзідэнт ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула