У Маладзечанскім раёне гарэў дах школы
У аграгарадку Аляхновічы вечарам 16 чэрвеня загарэўся дах сярэдняй школы, якую рамантуюць.
Пажар патушылі ратавальнікі МНС. Ніхто не пацярпеў. Афіцыйная прадстаўніца Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Алена Немагай расказала Kraj.by:
— 16 чэрвеня ў 17:58 у цэнтр аператыўнага кіравання Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра тое, што ў Аляхновічах на Моладзевай вуліцы загарэўся дах будынка сярэдняй школы. На месца прыбылі дзве аўтацыстэрны і аўталесвіца. Школа была задымленая. Пажар патушылі ў 18:15. Людзі не пацярпелі.
Паводле слоў Алены Немагай, высветлілася, што будынак школы знаходзіцца на капітальным рамонце. Прычына здарэння высвятляецца.