БЕЛ Ł РУС

Жыхара Гродна падазраюць у спакушэнні малалетніх

17.06.2025 / 7:49

Nashaniva.com

Мясцовы 24-гадовы мужчына знаёміўся з 14-15-гадовымі дзяўчынкамі і меў зносіны з імі на адкрытыя тэмы ў Telegram і VK.

 Падазраваны не аднойчы прапаноўваў падлеткам асабістыя сустрэчы, але да іх справа не дайшла. Дарослым дзеці пра падазраванага суразмоўцу не распавядалі, але мужчыну ўсё роўна затрымалі, паведамілі ў міліцыі. 

«Цяпер у дачыненні да яго заведзена крымінальная справа па артыкуле «распусныя дзеянні». Санкцыя прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі. Міліцыя заклікае бацькоў паклапаціцца пра бяспеку дзяцей у інтэрнэце: важна выбудоўваць даверныя адносіны ў сям'і, перасцерагаючы дзіця ад зносін з незнаёмцамі», — паведаміў тэлерадыёкампаніі «Гродна» афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Павел Калмагораў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула