БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што Пуцін не пачаў бы вайну, каб Расію не выключылі з «Вялікай васьмёркі»

16.06.2025 / 23:15

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас саміту G7 у Канадзе заявіў, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не пачаў бы вайну ва Украіне, калі б Расію не выключылі з групы G8 у 2014 годзе пасля анексіі Крыма.

Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп у 2019 годзе. Фота: Getty Image

Паводле слоў Трампа, рашэнне тагачаснага амерыканскага прэзідэнта Барака Абамы і канадскага прэм’ера Джасціна Трудо выключыць Расію было памылкай. Ён лічыць, што калі б Расія засталася ў «Вялікай васьмёрцы», то вайны б не было.

«Раней гэта была група васьмі. Барак Абама і чалавек па імені Трудо не хацелі, каб Расія была ў G8. І я б сказаў, што гэта была памылка. Таму што інакш у нас цяпер не было б вайны, калі б Расія была ў G8», — заявіў прэзідэнт ЗША.

Трамп таксама сказаў, што Пуцін фактычна не размаўляе з тымі, хто выключыў Расію з G8 і, па словах амерыканскага прэзідэнта, ён разумее такую пазіцыю расійскага лідара. Пры гэтым Трамп падкрэсліў, што сам ён не лічыў у той час Пуціна ворагам.

Разам з тым Трамп прызнаў, што цяпер вяртанне Расіі ў G8 наўрад ці магчымае, бо прайшло шмат часу. Але, на яго думку, далучэнне да «сямёркі» Кітая магло б быць добрай ідэяй.

Расію выключылі з G8 у 2014 годзе пасля анексіі Крыма і пачатку справакаванага Крамлём канфлікту на ўсходзе Украіны. З таго часу група дзейнічае як G7 — без Расіі. Раней Трамп ужо выказваўся за вяртанне Расіі ў склад гэтага аб’яднання.

Чытайце таксама:

Трамп не збіраецца падпісваць заяву G7 па пытанні ізраільска-іранскага канфлікту

ЗША перакідаюць на Блізкі Усход другі авіяносец і дзясяткі самалётаў

Зяленскі і Трамп сустрэнуцца на палях саміта G7

Трамп заклікаў Ізраіль і Іран заключыць мірнае пагадненне

Каментары да артыкула