БЕЛ Ł РУС

Колькасць вакансій у Беларусі ў 54 разы большая, чым зарэгістраваных беспрацоўных

16.06.2025 / 20:33

Nashaniva.com

Прэс-служба дзяржаўнай службы занятасці апублікавала свежыя даныя пра колькасць вакансій і афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных у Беларусі. Паводле статыстыкі, вольных працоўных месцаў у краіне цяпер у 54 разы больш, чым афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных.

Фота ілюстрацыйнае

Па стане на пачатак чэрвеня без працы былі каля 4 тысяч беларусаў — гэта на 21% больш, чым у сакавіку. 

У маі працу знайшлі 3,3 тысячы чалавек, а за ўвесь год — больш за 41 тысячу. Некаторых накіравалі на перанавучанне па больш запатрабаваных прафесіях, а частка людзей нават памяняла дзеля новай працы месца жыхарства.

За апошнія тры месяцы колькасць вакансій павялічылася на 14%.

Дарэчы, амаль у 25 тысячах выпадкаў працадаўцы прапаноўвалі дадатковыя бонусы для новых супрацоўнікаў — напрыклад, часовае жыллё.

Пры гэтым найбольшая патрэба ў работніках назіраецца ў Мінску, дзе, паводле Белстата, самыя высокія заробкі па краіне.

Чытайце таксама:

«Загрузка ўпала, заказаў менш». Работнікаў прадпрыемства ў Рэчыцы сталі адпраўляць у адпачынкі без аплаты

Як ПВТ пачуваецца ў 2025 годзе: айцішнікаў і грошай больш, але да аднаўлення яшчэ далёка

Найбуйнейшы ў Беларусі пелетны завод спыняў працу праз санкцыі. Цяпер «арыентуецца на ўнутраны рынак»

Вынаходніцтва ў Беларусі скацілася да шматгадовага мінімуму

Каментары да артыкула