ЦАХАЛ загадаў жыхарам аднаго з раёнаў Тэгерана эвакуявацца. Зруйнуюць будынак дзяржаўнага тэлебачання
Прэс-сакратар ЦАХАЛ (Арміі абароны Ізраіля) апублікаваў паведамленне на персідскай мове з заклікам да жыхароў 3-га раёна Тэгерана тэрмінова эвакуявацца.
У паведамленні гаворыцца:
«Вы павінны пакінуць раён у найбліжэйшыя гадзіны — ЦАХАЛ нанясе там удар».
Гэта можа сведчыць пра тое, што Ізраіль плануе ўдары па канкрэтных цэлях у сталіцы Ірана.
У дадзеным раёне знаходзяцца, у прыватнасці, будынкі дзяржаўнага тэлебачання краіны, атамнага ведамства і адной з разведслужбаў.
«Рупар іранскай прапаганды і распальвання вось-вось знікне. Пачынаецца эвакуацыя навакольных жыхароў», — заявіў міністр абароны Ізраіля.
Чытайце таксама:
ЗША перакідаюць на Блізкі Усход другі авіяносец і дзясяткі самалётаў
«Тое, што Ізраіль зрабіў з Іранам, — гэта тое, што Расія хацела зрабіць з Украінай»