БЕЛ Ł РУС

ЗША перакідаюць на Блізкі Усход другі авіяносец і дзясяткі самалётаў

16.06.2025 / 16:27

Nashaniva.com

Злучаныя Штаты Амерыкі ўзмацняюць сваю вайсковую прысутнасць на Блізкім Усходзе на фоне канфлікту паміж Ізраілем і Іранам. Па просьбе Ізраіля, які звярнуўся да адміністрацыі Дональда Трампа з просьбай далучыцца да вайсковай аперацыі супраць Ірана, ЗША перакідваюць у рэгіён другі авіяносец і дзясяткі вайсковых самалётаў, паведамляе Reuters.

Амерыканскі авіяносец тыпу «Німіц». Фота: Wikimedia Commons

Авіяносец «Німіц», які першапачаткова накіроўваўся ў В’етнам, змяніў маршрут з-за надзвычайнай аператыўнай неабходнасці і цяпер рухаецца на захад у бок Блізкага Усходу. Там ён далучыцца да авіяносца «Карл Вінсан», на борце якога знаходзяцца знішчальнікі F/A-18 і F-35. Таксама ў рэгіён могуць накіраваць і трэці авіяносец — «Джордж Вашынгтон».

Акрамя таго, з амерыканскіх баз у Еўропу перакінулі каля 30 самалётаў-запраўшчыкаў, здольных забяспечваць працяглыя палёты баявых самалётаў як ЗША, так і Ізраіля. Гэта, як лічыцца, палегчыць авіяўдары па іранскіх цэлях.

Ізраіль пачаў ваенную аперацыю супраць Ірана ў ноч на 13 чэрвеня, атакуючы ядзерныя і вайсковыя аб’екты. У адказ Іран выпусціў сотні балістычных ракет па ізраільскай тэрыторыі.

Паводле даных The Times of Israel, цяпер у рэгіёне знаходзяцца каля 43 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў — значна больш, чым звычайна. ЗША павялічылі свае сілы з-за напружанасці з Іранам і атак хусітаў на судны ў Чырвоным моры.

Дональд Трамп папярэдзіў Тэгеран, што ў выпадку нападу на амерыканскіх вайскоўцаў ЗША адкажуць з «беспрэцэдэнтнай сілай».

Чытайце таксама:

Трамп заклікаў Ізраіль і Іран заключыць мірнае пагадненне

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

«Тое, што Ізраіль зрабіў з Іранам, — гэта тое, што Расія хацела зрабіць з Украінай»

Іран пагражае перакрыць Армузскі праліў. Чым гэта пагражае Еўропе і свету?

Бяспека Ірана пад пытаннем: ягоны ўрад няздольны абараніць нават сам сябе

Каментары да артыкула