БЕЛ Ł РУС

«Прадалі 1647 купюр за 3 дні». Ажыятаж вакол памятнай банкноты Нацбанка не сціхае

16.06.2025 / 15:56

Nashaniva.com

Каля будынка Нацыянальнага банка зноў назіраецца ажыятаж — людзі масава набываюць юбілейныя банкноты, выпушчаныя да 80-годдзя перамогі над нацысцкай Германіяй, піша «Смартпрэс».

Скрыншот з відэа Нацбанка

У прэс-службе Нацбанка паведамілі, што толькі за тры дні прадалі 1647 купюр на агульную суму амаль 198 тысяч рублёў.

Памятная банкнота наміналам 80 рублёў прадаецца па цане 120 рублёў. Першую партыю раскупілі вельмі хутка, таму з 11 чэрвеня завезлі другую.

Купюра выкананая ў ружовым колеры. На пярэднім баку намаляваны манумент «Мужнасць» у Брэсцкай крэпасці, а на зваротным — рука маці з дзіцем, нацыянальны арнамент, «Вароты Мінска» і яблыневы цвет. Усяго надрукавана 80 тысяч такіх банкнот.

Акрамя таго, у продаж паступілі памятныя манеты, таксама прысвечаныя таму ж юбілею. Сярод іх:

Калекцыянеры працягваюць стаяць у чэргах, каб атрымаць гэтыя эксклюзіўныя экзэмпляры.

Чытайце таксама:

З'явілася новая партыя беларускіх 80-рублёвых банкнот

Беларускую банкноту ў гонар 80-годдзя Перамогі ўжо за вялікія грошы перапрадаюць на eBay

Побач з Нацбанкам выстраілася вялікая чарга. Хтосьці нават стаяў усю ноч

У Мінску прэзентавалі банкноту Br80 і памятныя манеты да 80-годдзя Перамогі

На памятнай банкноце да гадавіны Перамогі змясцілі неіснуючую беларускую славутасць

Нацбанк выпусціць незвычайную банкноту наміналам 80 рублёў

Каментары да артыкула