БЕЛ Ł РУС

Маладзечанцы цягам трох дзён назіралі за маладой качкай, якая звалілася ў калодзеж фантана ў парку

16.06.2025 / 14:13

Nashaniva.com

У Kraj.by паступіла паведамленне ад жыхароў Маладзечна пра тое, што ў калодзеж фантана ўпала дзікая маладая качка.

Паводле слоў відавочцаў, птушка патрапіла ў глыбокі калодзеж фантана ў гарадскім парку яшчэ ў пятніцу, 13 чэрвеня. Неабыякавыя маладзечанцы кармілі яе, нават кінулі кавалак дошкі, каб качцы было дзе адпачыць.

Паводле іх слоў, звярталіся ў розныя службы, але сур'ёзна да выратавання дзікай птушкі ніхто не ставіўся.

Раніцай у панядзелак, 16 чэрвеня, Kraj.by звярнуўся ў Маладзечанскі водаканал. Праз некаторы час супрацоўнікі прадпрыемства Алег і Саша былі каля фантана з сачком і лесвіцай.

Злавіць качку было няпроста, яна нырала і ўплывала ад сачка. Не абышлося без парад мінакоў, якія назіралі за тым, што адбываецца, і падказвалі, як лепш злавіць спрытную малую.

Каля 20 хвілін спатрэбілася Алегу і Сашу, каб прыстасавацца і злавіць птушку. Малую аднеслі на маленькае возера, дзе гняздуюцца яе сваякі.

— Гэта не першае выратаванне качак, што падаюць у фантан. Штогод разоў пяць дакладна вылоўліваем, — дзеліцца Алег і дадае:

— Трэба б агароджу нейкую паставіць, каб яны не падалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула