БЕЛ Ł РУС

Трамп заклікаў Ізраіль і Іран заключыць мірнае пагадненне

16.06.2025 / 7:9

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША таксама паведаміў, што не выключае пасярэдніцтва Уладзіміра Пуціна ў мірных перамовах.

Фота: Joe Raedle / Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў Ізраіль і Іран заключыць мірнае пагадненне, піша Расійская служба Радыё Свабода.

«Іран і Ізраіль павінны заключыць пагадненне, і яны яго заключаць, так жа, як я прымусіў Індыю і Пакістан заключыць пагадненне, у гэтым выпадку выкарыстоўваючы гандаль з Злучанымі Штатамі, каб прынесці розум, адзінства і здаровы сэнс у перамовы з двума выбітнымі лідарамі, якія змаглі хутка прыняць рашэнне і спыніцца», — напісаў Трамп у сацсетцы Truth Social.

Трамп нагадаў, што ў свой першы тэрмін дасягнуў спынення канфлікту паміж Сербіяй і Косавам, а таксама паспрыяў мірнаму ўрэгуляванню паміж Егіптам і Эфіопіяй.

«Такім жа чынам, неўзабаве мы дасягнём міру паміж Ізраілем і Іранам», — падкрэсліў Трамп.

Раней у інтэрв’ю ABC News прэзідэнт заявіў, што Вашынгтон, магчыма, можа ўмяшацца ва ўрэгуляванне канфлікту паміж Ізраілем і Іранам. Пры гэтым ён удакладніў, што на дадзены момант ЗША не ўдзельнічаюць у канфлікце.

Трамп таксама паведаміў, што не выключае пасярэдніцтва прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў мірных перамовах. «Ён гатовы. Ён тэлефанаваў мне з гэтай нагоды. Мы доўга абмяркоўвалі гэта», — сказаў Трамп.

У сваю чаргу міністр замежных спраў Ірана Абас Арагчы заявіў, што Тэгеран гатовы заключыць пагадненне, якое гарантуе адмову ад ядзернай зброі.

Чытайце таксама:

У выніку начной атакі Ірана на Ізраіль загінулі тры чалавекі

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Ізраіль забіў кіраўніка іранскай разведкі і ягонага намесніка

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Дэталі аперацыі «Масада»: Ізраіль некалькі месяцаў таемна прывозіў запчасткі для дронаў і боепрыпасы ў Іран

Каментары да артыкула