БЕЛ Ł РУС

У выніку начной атакі Ірана на Ізраіль загінулі тры чалавекі

16.06.2025 / 7:3

Nashaniva.com

У выніку іранскай ракетнай атакі ў ноч на панядзелак у Ізраілі загінулі тры чалавекі і 67 чалавек атрымалі раненні.

Фота: Baz Ratner / AP

Улады горада Петах-Тыква паведамляюць пра траплянне ракеты ў дом; пра траплянні ракет (збітых ці прамых трапленняў — пакуль не ясна) паведамляе і паліцыя Тэль-Авіва.

Агенцтва Reuters перадае, што брытанская маніторынгавая фірма Ambrey пацвярджае ранейшыя паведамленні пра пажар на электрастанцыі побач з портам у Хайфе.

Афіцыйныя структуры Ізраіля пакуль нічога пра разбурэнні ў Хайфе не заяўлялі. 

Тым часам колькасць загінулых у горадзе Бат-Ям у нядзелю вырасла да дзевяці: ізраільскія ратавальнікі ў ноч на панядзелак дасталі з-пад завалаў жылога дома, у які трапіла іранская ракета, яшчэ два целы.

Без звестак зніклым у Бат-Яме застаецца яшчэ адзін чалавек.

Раней Міністэрства замежных спраў Украіны паведамляла са спасылкай на папярэднія даныя свайго пасольства ў Ізраілі, што пяцёра з загінулых у Бат-Яме былі грамадзянамі Украіны, і сярод іх — трое дзяцей.

Да гэтага паведамлялася, што сярод загінулых было як мінімум двое дзяцей: 10-гадовы хлопчык і 8-гадовая дзяўчынка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула