Пчолы захапілі веласіпед мінчука, пакуль ён быў у краме ФОТАФАКТ
«Не, мужык, сёння ты ўжо наўрад ці паедзеш».
Скрыншот відэа
З'явілася відэа, як мінчук ідзе да веласіпеда, пакінутага на паркоўцы каля гіпермаркета ў Чыжоўцы. Невядома, як доўга ён адсутнічаў, але за гэты час веласіпед абляпіў рой пчол. Мужчына ў задуменні ходзіць вакол.
«Не, мужык, сёння ты ўжо наўрад ці паедзеш. «Яндэкс» табе ў дапамогу», — каментуе мужчына з машыны, які зняў гэта на відэа.
Відэа пасля апублікаваў блогер Какабай.
Як паведамілі пазней у Мінскім гарадскім упраўленні МНС, пра пчол паведамілі пчалярам — тыя выехалі на месца і сабралі рой.
Нядаўна незвычайную актыўнасць пчол заснялі ў Дзятлаве Гродзенскай вобласці. Там скульптуру Панны Марыі на вуліцы ля прыдарожнага крыжа ўпрыгожыў рой пчол. Насякомыя абляпілі фігуру так, што нібы пакрылі галаву Божай Маці доўгай хусткай.
Чытайце таксама:
Незвычайна: пчолы пакрылі «хусткай» скульптуру Багародзіцы ў Дзятлаве ФОТА
Тысячы пчол атакавалі літоўскі памежны кантрольны пункт на мяжы з Беларуссю
Індыйскі мільярдэр памёр пасля таго, як праглынуў пчалу падчас гульні ў пола