Беларускі трэш-стрымер Mellstroy арандаваў раскошны дом у Кіпры за $500 тысяч на год
Прыбірацца ў чатырохпавярховым катэджы будзе горнічная.
Беларускі трэш-стрымер Mellstroy (Андрэй Бурым) арандаваў раскошны дом на поўдні Кіпра.
Трэш-стрымер Mellstroy (Андрэй Бурым). Скрыншоты відэа
Як ён расказвае ў відэа, ён зняў яго для сябе і каманды на год наперад за 500 тысяч даляраў (сума за год). І вельмі задаволены: бо дагэтуль здымаў апартаменты ў Чарнагорыі, за якія аддаваў 50 тысяч даляраў на месяц.
Цяперашні дом — чатырохпавярховы. Там ёсць ліфт, гараж, дамашні кінатэатр, адкрыты і закрыты басейны, спортазала.
Блогер расказвае, што прыбірацца тут будзе горнічная.
Mellstroy родам з Гомеля. Яму 26 гадоў. Ён стаў вядомы дзякуючы сваім трэш-стрымам. Падчас аднаго з іх у 2020 годзе ён збіў дзяўчыну. Пасля гэтага на Бурыма была заведзена крымінальная справа. У выніку ён атрымаў паўгода выпраўленчых работ і штраф.
Mellstroy у цэлым рэгулярна трапляе ў скандальныя навіны, даючы сваім гледачам вар'яцкія заданні і абяцаючы шчодрыя выплаты за іх выкананне. Тым не менш, гэтыя абяцанні не заўсёды выконваюцца.