У Чэрвеньскім раёне загінуў 18-гадовы кіроўца
Аварыя са смяротным вынікам адбылася 13 чэрвеня каля 18:20, паведамляе ДАІ Мінскай вобласці.
18-гадовы кіроўца аўтамабіля Škoda Fabia, рухаючыся па аўтадарозе Р-59 «Лагойск — Смалявічы — Мар’іна Горка» на 90-м кіламетры не вытрымаў бяспечную дыстанцыю ў дачыненні да аўтамабіля Volvo V40. Ім кіравала 43-гадовая жанчына, якая паварочвала налева ў бок вёскі Чырвоны Бераг.
У выніку адбыўся бакавы кантакт двух аўтамабіляў, пасля якога Škoda Fabia з’ехала ў правы кювет і перакулілася.
Кіроўца Škoda ад атрыманых траўмаў загінуў на месцы здарэння.