У Бераставіцкім раёне ліквідавалі вялікае поле маку
У Береставіцкім раёне супрацоўнікі міліцыі знайшлі і знішчылі вялікае поле дзікага маку плошчай 15 гектараў.
Фота ілюстрацыйнае
Для знішчэння плантацыі выкарыстоўвалі сельскагаспадарчую тэхніку — трактары, якія вывезлі больш за 3,5 тоны сыравіны.
У Міністэрстве ўнутраных спраў нагадалі, што з 1 чэрвеня па 15 верасня ў Беларусі дзейнічае спецыяльная праграма «Мак» для барацьбы з распаўсюдам наркатычных раслін. Мэта праграмы — выяўленне і ліквідацыя іх пасеваў.
Акрамя штрафаў да 840 рублёў, за вырошчванне такіх раслін, асабліва калі мэта — збыт або вытворчасць наркотыкаў, прадугледжаная крымінальная адказнасць — да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Чытайце таксама:
Памёр аршанец Андрэй Корпс — наркаман, які спрабаваў ратаваць ад наркотыкаў іншых