БЕЛ Ł РУС

У Беларусь з Расіі завозяць авіябомбы і ракеты

14.06.2025 / 18:45

Nashaniva.com

Паводле інфармацыі ад крыніц Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі і аналізе дзейнасці на Беларускай чыгунцы, у перыяд з 14 па 30 чэрвеня 2025 года чыгуначным транспартам у Беларусь будзе дастаўлены груз, які адносіцца да 1 класа небяспекі — выбуховыя матэрыялы, а менавіта авіяцыйнае ўзбраенне: авіябомбы і ракеты розных тыпаў.

Калаж: Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі

Для павышэння бяспекі на некаторых участках чыгункі (Баранавічы і Віцебск) увялі строгія патрабаванні: работнікам даручана быць асабліва пільнымі да незнаёмых асоб і падазроных прадметаў.

Месцамі прызначэння грузаў стануць станцыі Ліда і Прудок Гарадоцкага раёна, якія знаходзяцца непадалёк ад вайсковых аэрадромаў і арсеналаў авіяцыйных боепрыпасаў.

Асабліва адзначаецца, што арсенал каля Прудка з'яўляецца адзіным у краіне і абслугоўвае ўсе асноўныя вайсковыя аэрадромы Беларусі. У 2024 годзе сюды паступіла найбольшая колькасць расійскіх боепрыпасаў.

Пакуль дакладныя станцыі адпраўлення і аб’ёмы грузаў невядомыя, але ў выпадку з’яўлення дадатковай інфармацыі Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі абяцае паведаміць падрабязнасці пра адпраўнікоў, атрымальнікаў і аб’ёмы.

Чытайце таксама:

Два беларускія медыяпраекты аб'явілі пра крытычныя праблемы з фінансаваннем

ГУБАЗіК пацвердзіў інфармацыю, якую Супольнасць чыгуначнікаў паведамляла паўгода таму

БЧ зноў прапанавала Польшчы пусціць цягнікі ў Беларусь

Каментары да артыкула