У Мінску праходзіць фестываль Vulitsa Ezha
Vulitsa Ezha — гэта вялікі фестываль ежы, які праходзіць у мінскім Батанічным садзе 14-15 чэрвеня. Гэты фестываль — 27-ы па ліку. Арганізатары падрыхтавалі насычаную праграму і шмат цікавых сюрпрызаў для наведвальнікаў.
Упершыню на Vulitsa Ezha пройдзе кулінарная школа, дзе госці змогуць вучыцца гатаваць разам з камандай арганізатараў. Будуць стравы па рэцэптах Гордана Рамзі, сырны нарвежскі суп з ласосем, паста з таматамі, грыбное рызота і іншыя смачныя стравы, якія можна будзе не толькі прыгатаваць, але і адразу паспытаць.
На фуд-корце будзе каля 40 ўдзельнікаў з унікальнымі стравамі, якіх нідзе больш не сустрэнеш. Напрыклад, сытныя багеты з шынкай і грыбамі, сэндвічы на факача, гарачы ражок «Чылі Кон Карне Мехіка», рол-марозіва з манга і шакаладам з Дубая. Таксама будуць незвычайныя камбінацыі: індык з клубнічным сосам, банан у шакаладзе, смажаныя крэветкі з соусам васабі.
Традыцыйна пройдзе ўзнагароджанне Ezha Awards, дзе госці і журы абяруць найлепшых удзельнікаў. Галасаванне будзе праз QR-код на фуд-корце.
Музыка і танцы на Vulitsa Ezha — заўсёды важная частка фестывалю. Гэтым разам будзе ўдвая больш музыкі і забаў. На галоўнай сцэне пройдуць танцавальныя флэшмобы, квізы і канцэрты. У суботу граюць джаз і кавер-бэнд Monkey Pipe, у нядзелю — лацінскія рытмы і трыб'ют AC/DC.
Акрамя таго, з’явіцца другая сцэна — Secret DJ Place, дзе будуць праходзіць выступы музыкантаў і діджэй-сэты. Першы дзень прысвечаны хіп-хопу, другі — электроннай музыцы.
Для дзяцей і дарослых будзе больш за 20 зонаў з рознымі актыўнасцямі, майстар-класамі і сюрпрызамі. Да юбілейнага сезона падрыхтавалі фотавыставу з найлепшымі здымкамі папярэдніх гадоў і фотабокс для фотаздымкаў.
Фестываль праходзіць 14-15 чэрвеня з 12:00 да 22:00 у Батанічным садзе.
Кошт квіткоў: 25 BYN поўны, 12 BYN льготны, дзецям да 12 гадоў — бясплатна.
Чытайце таксама:
За месяц попыт на лялек Лабубу вырас на «Куфры» ў 6,5 раза
У Мінску разбураюць мурал на Машэрава, які летась «рэстаўравалі»