БЕЛ Ł РУС

Дроны УСУ ўдарылі па двух расійскіх аб’ектах ВПК

14.06.2025 / 12:54

Nashaniva.com

Адно з іх — вядучае прадпрыемства па вытворчасці кампанентаў выбуховых рэчываў.

У ноч на 14 чэрвеня ўкраінскія беспілотнікі нанеслі ўдары па двух аб’ектах ваенна-прамысловага комплексу Расіі, паведамляе «Украінская праўда».

У прыватнасці, пашкоджаны магутнасці ААТ «ННК» у Самарскай вобласці.

Гэта вядучае прадпрыемства па вытворчасці кампанентаў выбуховых рэчываў, аб’ект ВПК Расіі. Зафіксаваны выбухі і пажар у раёне прамысловай зоны.

Таксама здзейснена агнявое паражэнне камбіната Невіннамыск у Стаўрапольскім краі — аднаго з ключавых вытворцаў базавых кампанентаў для выбуховых рэчываў, боепрыпасаў і ракетнага паліва.

Генштаб падкрэслівае, што гэта прадпрыемства задзейнічана ў забеспячэнні ўзброенай агрэсіі супраць Украіны. Вядома пра серыю выбухаў і работу супрацьпаветранай абароны праціўніка непасрэдна ў раёне мэты, зафіксавана загаранне ў прамысловай зоне.

Вынікі ўдакладняюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула