БЕЛ Ł РУС

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране

13.06.2025 / 22:43

Nashaniva.com

Па папярэдніх ацэнках, агулам Іран выпусціў па Ізраілі каля 150 ракет.

Выбух у Тэль-Авіве. Фота: AP Photo/Tomer Neuberg

Медыцынскія службы паведамілі пра дзевяць месцаў падзення снарадаў.

Пацярпелых 41 чалавек. Адзін з іх пазней памёр у бальніцы. Яшчэ адзін атрымаў моцныя траўмы, астатнія атрымалі лёгкія траўмы або ім спатрэбілася дапамога медыкаў для выхаду са стану шоку.

У паліцыі заявілі:

«Паліцэйскія сапёры ў цяперашні час працуюць над ізаляцыяй месцаў траплянняў. Мы просім грамадскасць трымацца далей ад месца траплянняў і падпарадкоўвацца ўказанням паліцыі на месцах. Выконвайце ўказанні камандавання тылу і заставайцеся ў абароненых зонах».

Пералік раёнаў, у якія былі цэліліся іранскія ракеты, прыводзяць спецыялізаваныя рэсурсы:

Міністр абароны Ізраіля Ісраэль Кац выступіў з жорсткай заявай:

«Іран перайшоў чырвоную рысу, калі адважыўся запусціць ракеты па цывільных населеных пунктах у Ізраілі. Мы працягнем абараняць грамадзян Ізраіля і забяспечым, каб рэжым аятал заплаціў вельмі высокую цану за свае злачынныя дзеянні».

У гэтыя хвіліны адбываецца новая хваля ізраільскіх удараў па Іране. Ізраільскія СМІ пішуць, што мэтай гэтай хвалі сталі ўстаноўкі супрацьпаветранай абароны Ірана ў раёне сталіцы, Тэгерана.

Чытайце таксама:

Іран абвясціў, што запускае 100 балістычных ракет па Ізраілі

Нетаньяху ўвёў Іран у зман з дапамогай вяселля, а Трамп — сваімі заявамі

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране

Пуцін асудзіў парушэнне Ізраілем Статута ААН і нормаў міжнароднага права

Каментары да артыкула