БЕЛ Ł РУС

Пад Салядарам адзін расійскі самалёт збіў іншы?

13.06.2025 / 20:42

Nashaniva.com

Відэа, як адзін самалёт Су-25 падае нібыта пасля атакі другога такога самага, пашыраецца па расійскіх каналах.

Скрыншот з відэа

«Лётчык у шпіталі. Зламаная рука. Што тут было парушана і хто ў гэтай аварыі вінаваты, разбярэцца камісія», — напісаў спецыялізаваны на расійскай вайсковай авіяцыі тэлеграм-канал Fighterbomber.

Здарэнне адбылося, як паведамляецца, пад Салядарам у Данецкай вобласці.

Таксама ў Z-каналах прысутнічае версія аб «перагрузцы крыла пры выхадзе з манеўру». «Агнявога ўздзеяння праціўніка не было», — сцвярджаюць там.

Чытайце таксама:

Украінскі F-16 збіў расійскі Су-35 дзякуючы дапамозе шведскага самалёта

Спецпрадстаўнік ЗША пракаментаваў атакі ўкраінскіх дронаў па расійсікіх аэрадромах падчас аперацыі СБУ «Павуцінне»

Два расійскія Су-30 збітыя ракетамі з беспілотных катэраў — Буданаў

Каментары да артыкула