БЕЛ Ł РУС

У КНДР з другой спробы ўсё ж спусцілі на ваду скандальны вайсковы карабель

13.06.2025 / 17:8

Nashaniva.com

У Паўночнай Карэі з другой спробы спусцілі на ваду эсмінец «Кан Гон». Гэтым разам цырымонія, на якой прысутнічаў сам Кім Чэн Ын разам са сваёй дачкой, прайшла паспяхова. Карэйскі лідар падняўся на борт карабля і запэўніў экіпаж, што краіна будзе і далей узмацняць свае вайскова-марскія сілы, піша Euronews.

Фота: Korean Central News Agency/Korea News Service via AP

Першая спроба, якая адбылася 21 мая, скончылася няўдачай — карабель перакуліўся і затануў. Пасля гэтага арыштавалі чатырох чалавек, у тым ліку трох супрацоўнікаў верфі і намесніка кіраўніка партыйнай камісіі па абароннай прамысловасці. Іх прызналі вінаватымі.

Карабель аднавілі менш чым за месяц — па загадзе Кіма Чэн Ына да пачатку з’езду партыі. Аднак яго давялося перавезці ў сухі док у порце Раджын, што недалёка ад расійскай мяжы. Гэта выклікала здагадкі, што Расія магла дапамагчы з рамонтам.

Аднак разведкі Паўднёвай Карэі і ЗША лічаць, што рамонт мог быць толькі знешнім, а карабель яшчэ не гатовы да баявога выкарыстання.

Чытайце таксама:

Новы паўночнакарэйскі эсмінец атрымаў прабоіны пры спуску на ваду. Кім Чэн Ын у гневе

Наркотыкі і тэрор. Перабежчык раскрыў сакрэты паўночнакарэйскай палітыкі

У чэрвені адновіцца чыгуначнае злучэнне паміж Масквой і Пхеньянам. Гэта самы працяглы чыгуначны маршрут у свеце

Кім Чэн Ын запэўніў, што будзе падтрымліваць Расію ў вайне з Украінай

Кім Чэн Ын пад каву і цыгарэту паназіраў за артылерыйскімі вучэннямі

Каментары да артыкула