Галоўнага трэнера футбольнай зборнай Карласа Алоса могуць хутка звольніць
Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе, іспанец Карлас Алос, можа пакінуць сваю пасаду пасля адстаўкі старшыні Беларускай федэрацыі футбола (БФФ) Мікалая Шарснёва.
Карлас Алос
Як паведамляе выданне «Прессбол» са спасылкай на БФФ, у кантракце Алоса ёсць пункт, які дазваляе яму аднабаковым чынам разарваць дамову ў выпадку змены кіраўніцтва ў федэрацыі. Гэтая змена ўжо фактычна адбылася: Шарснёў пайшоў з пасады з 1 чэрвеня ў сувязі з новым прызначэннем — цяпер ён намеснік кіраўніка спраў Лукашэнкі.
Да 17 ліпеня абавязкі кіраўніка БФФ выконвае яго намеснік Андрэй Васілевіч. У гэты дзень адбудзецца чарговая канферэнцыя, дзе выберуць новага кіраўніка беларускай футбольнай структуры.
Карлас Алос прыме рашэнне пра свой далейшы лёс у Беларусі пасля 17 ліпеня. А ўжо ў верасні нацыянальная зборная пачне адбор на чэмпіянат свету-2026.
Чытайце таксама:
У першым матчы на новым футбольным стадыёне беларуская зборная ўчыстую прайграла Расіі
Іспанскі галоўны трэнер працягнуў кантракт са зборнай Беларусі, хоць задачу не выканаў
Паглядзіце, якімі падарункамі ўзнагародзілі галоўнага трэнера футбольнай зборнай і яго памочніка