БЕЛ Ł РУС

У Маладзечне 13-гадовая дзяўчынка закахалася ў 16-гадовага старшакласніка. Усё скончылася сумна

13.06.2025 / 11:44

Nashaniva.com

13-гадовая дзяўчынка закахалася ў 16-гадовага старшакласніка. Неўзабаве яны пачалі сустракацца, разам гуляць, перапісвацца.

Ілюстрацыйнае фота

У Маладзечне 13-гадовая дзяўчынка закахалася ў 16-гадовага старшакласніка. Неўзабаве яны пачалі сустракацца, разам гуляць, перапісвацца. Пазней юнак стаў патрабаваць ад каханай інтымныя фота і відэа, паведамляюць Мінск-навіны.

Дзяўчынка пагадзілася. З верасня 2021-га па май 2022-га дзяўчынка зняла і адправіла свайму хлопцу сем фатаграфій і чатыры відэаролікі інтымнага характару. Пасля заканчэння іх адносін у траўні хлопец падзяліўся гэтымі «матэрыяламі» са сваім сябрам.

Далей інфармацыя хутка разляцелася па школе. У верасні непаўналетнюю чакала «пекла» — папаўзлі чуткі пра яе лёгкія паводзіны.

«У імгненне вока яе асабістае жыццё стала здабыткам грамадскасці, ператварыўшыся ў прадмет кпінаў і асуджэння. Школа, якая павінна была быць месцам падтрымкі і развіцця, ператварылася ў поле бітвы, дзе кожны шаптаў за спіной, а аднакласнікі адварочваліся», — патлумачыў прадстаўнік СК Андрэй Сухадольскі.

Дайшлі чуткі і да міліцыі. У дачыненні да ўжо 17-гадовага юнака распачалі крымінальную справу па чч. 2, 3 арт. 343 (заўв. 1 КК) выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару з выявай непаўналетняга».

Суд прысудзіў маладога чалавека да 5 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі. Юнак так і не раскаяўся ў зробленым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула