БЕЛ Ł РУС

Мужчына з Брэста налавіў на вячэру ракаў на 9 тысяч рублёў

12.06.2025 / 18:24

Nashaniva.com

34-гадовы жыхар Брэста трапіць пад суд за тое, што ў траўні лавіў ракаў у забаронены перыяд, паведаміла пракуратура Брэсцкай вобласці.

Мужчына паставіў чатыры ракалоўкі на возеры Вычулкі, хоць на той момант у Брэсцкай вобласці дзейнічала забарона на лоўлю рыбы і ракаў з-за нерасту.

У выніку ён злавіў 50 ракаў і аднаго карася. А калі прыйшоў забраць улоў, то яго заўважылі інспектары аховы прыроды. Мужчына апраўдваўся, што проста хацеў налавіць штосьці на вячэру.

Прыродаахоўныя эксперты ацанілі шкоду прыродзе ў 9 тысяч рублёў. Мужчына добраахвотна кампенсаваў гэтую суму да суда.

Цяпер яму пагражае адказнасць за незаконную лоўлю ў забаронены час. Пакуль ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Чытайце таксама:

У Магілёве рыбакі налавілі ў Дняпры чырванакніжнікаў і атрымалі вялікі штраф з хатняй «хіміяй»

«Рыбу звычайна шкадуем». Асаблівасці рыбалкі па-беларуску

Рыбак на Прыпяці выцягнуў таўсталобіка вагой за 25 кілаграм

Рыбак са Слоніма злавіў велізарнага таўсталобіка

Каментары да артыкула