БЕЛ Ł РУС

Падаткавікі патлумачылі, чаму хадзілі па агенцтвах нерухомасці

12.06.2025 / 17:3

Nashaniva.com

Па словах намесніка міністра па падатках і зборах Уладзіміра Муквіча, дзякуючы дзеянням сілавікоў, у першую чаргу КДБ, у Беларусі былі выкрытыя сур'ёзныя і сістэматычныя выпадкі неаплаты падаткаў з боку рыэлтарскіх кампаній. Яны, паводле тлумачэнняў чыноўніка падчас прэс-канферэнцыі, хавалі даходы і падатковую базу, недаплачваючы грошы ў бюджэт.

На гэты момант МНС ужо праводзіць тры праверкі, а шэраг яшчэ плануецца. Некаторыя кампаніі, як адзначыў Муквіч, самі пайшлі на выпраўленне парушэнняў, але «знаходзяцца і тыя, хто лічыць, што дзяржава не зможа даказаць іх вінаватасць».

Намеснік міністра таксама адзначыў выяўленыя парушэнні ў іншых сферах:

Нагадаем, што яшчэ ў красавіку 2025 года ў Беларусі прайшлі масавыя ператрусы ў агенцтвах нерухомасці: былі затрыманні, у тым ліку кіраўнікоў. А 12 мая Аляксандр Лукашэнка падпісаў новы закон аб рыэлтарскай дзейнасці, які ліквідуе інстытут агентаў па аперацыях з нерухомасцю.

Чытайце таксама:

Сілавікі пайшлі па агенцтвах нерухомасці. Былі затрыманні кіраўнікоў

Стала вядомая прычына хвалі ператрусаў у агенцтвах нерухомасці

«У дзяржавы няма грошай. Іх трэба знайсці». Супрацоўнік агенцтва нерухомасці расказаў пра нядаўнія ператрусы

Рыэлтарскі бізнэс «нармалізуюць». Экспертка расказала, чаго чакаць

Каментары да артыкула