БЕЛ Ł РУС

Больш за 50 мігрантаў спрабавалі масава прарвацца праз беларуска-польскую мяжу

11.06.2025 / 19:3

Nashaniva.com

Больш за 50 мігрантаў спрабавалі сілай прарвацца праз беларуска-польскую мяжу ў раёне населенага пункта Мельнік. Інцыдэнт адбыўся 9 чэрвеня пасля абеду.

Паводле звестак Польскай памежнай службы, сямёра іншаземцаў, якія пералезлі праз агароджу, у выніку вярнуліся назад у Беларусь. Астатнія, нягледзячы на незаконны пераход мяжы, былі затрыманыя.

Памежнікі зафіксавалі спробу прарыву з дапамогай тэхнічных сродкаў назірання. Большасць мігрантаў былі схопленыя непадалёк ад мяжы, а яшчэ сямёра, якія паспелі прайсці далей, таксама неўзабаве былі затрыманыя.

Усе затрыманыя аказаліся грамадзянамі Эрытрэі і Эфіопіі.

Чытайце таксама:

Польшча падоўжыла дзеянне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю

Жыхара Клецка асудзілі за выкраданне мігрантаў і вымаганне з іх грошай

Літоўскія памежнікі затрымалі семярых студэнтаў, якія паўзлі і каціліся з Беларусі ў бок мяжы ВІДЭА

Каментары да артыкула