БЕЛ Ł РУС

Палітзняволенай Вікторыі Кульшы прысудзілі яшчэ адзін год зняволення

11.06.2025 / 18:39

Nashaniva.com

Гэта ўжо чацвёрты працяг тэрміну для былой адміністратаркі канала «Кіроўцы 97%».

Вікторыя Кульша

Вікторыя Кульша была затрыманая 4 лістапада 2020 года. У выніку яе асудзілі на 2,5 года пазбаўлення волі. У чэрвені 2022 Вікторыю Кульшу ўпершыню асудзілі па арт. 411 (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). На той момант у яе было ўжо 34 спагнанні.

 Чарговы суд над жанчынай распачаўся ў красавіку 2023 года, дзе ёй зноў прысудзілі яшчэ адзін год зняволення. А ў кастрычніку 2023 года Вікторыю Кульшу асудзілі трэці раз і зноў дадалі 1 год па 411 артыкуле. Да гэтага часу жанчына правяла 7 месяцаў у СІЗА і павінна была выйсці на волю 6 красавіка 2025 года, але яе не выпусцілі, завёўшы новую справу.

Чытайце таксама:

Палітзняволеная Вікторыя Кульша абвясціла бестэрміновую галадоўку

За некалькі дзён да вызвалення на палітзняволеную Кульшу завялі новую крымінальную справу — чацвёрты раз

«Супраць рэжыму мусіць быць поўная блакада». Паліна Шарэнда-Панасюк выступіла з вострай прамовай у Еўрапарламенце

Каментары да артыкула