БЕЛ Ł РУС

У мінскіх крамах з'явілася маладая бульба. Адкуль і па колькі?

11.06.2025 / 18:35

Nashaniva.com

Чэрвень — самы час для з'яўлення першай маладой бульбы. Выданне Blizko.by даведалася, як з ёй справы ў сталічных крамах.

Сёлета вясной быў ажыятажны попыт на бульбу ў крамах. У пачатку лета з'яўляецца першая маладая бульба ўраджаю гэтага года. Журналісты схадзілі ў крамы Мінска і паглядзелі, ці ёсць маладая бульба ў наяўнасці і якія на яе цэны. 

Што з маладой бульбай?

У супермаркеце «Еўраопт» на праспекце Дзяржынскага, 104Б ёсць бульба як ураджаю 2024-га года, так і цяперашняга.

Што тычыцца маладой бульбы, то яна тут прадстаўленая двух відаў: звычайная (3,92 рубля) і чырвоная (3,71). Вырошчваюць бульбу ў Азербайджане.

 

  

У гіпермаркеце ProStore на праспекце Дзяржынскага, 126 таксама ёсць бульба розных ураджаяў. Што тычыцца гэтага года, то тут прадстаўленая бульба ранняя імпартная (Азербайджан) па 4,42 рубля за кілаграм. 

 

У супермаркеце Green па адрасе вуліца Кірылы Тураўскага, 24 журналіст знайшоў таксама бульбу леташняга ўраджаю і цяперашняга. Бульба ранняя свежая з Казахстана каштуе 4,27 рубля за кілаграм.

 

У краме «Суседзі» на праспекце Пераможцаў, 49 ёсць маладая бульба за 3,45 рубля з Азербайджана.

  

У супермаркеце «Алмі» па адрасе праспект Дзяржынскага, 91 маладой бульбы не было. Беларуская мытая каштуе 3,29 рубля. 

 

У супермаркеце «Санта» на праспекце Дзяржынскага, 106 маладой бульбы таксама не было. Была толькі леташняя за 2,14 рубля і за 1,46.

 

 

  

Падвядзем вынікі. У крамах бульба ёсць рознага года ўраджаю, але не ва ўсіх. Таксама журналіст не змог знайсці маладую менавіта беларускую бульбу.

А што на Камароўцы?

На галоўным рынку беларускай сталіцы ў продажы з'явілася першая маладая беларуская бульба ўраджаю гэтага года. Яе прадаюць ужо актыўна. Цана, праўда, кусаецца: за кілаграм папросяць 10 рублёў.

«Беларускую бульбу высадзілі ў красавіку»

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў раней расказаў, што на прылаўкі крам неўзабаве паступіць беларуская маладая бульба.

Ён адзначыў, што летась беларускія аграрыі вырасцілі 780 тысяч тон бульбы. Патрэба нашай краіны — 78-90 тысяч тон у год, астатняе ідзе на экспарт. 

Сёлета, па словах Юрыя Горлава, бульбу высадзілі на плошчы 21 тысяча гектараў. З улікам фермераў плануецца атрымаць каля 1 мільёна тон ураджаю. 

Кіраўнік Мінсельгасхарча адзначыў, што раннюю беларускую бульбу высадзілі ў красавіку, цяпер аграрыі гатовыя прыступаць да яе ўборкі. 

«Праз замаразкі вегетацыя вялася не такімі тэмпамі, як фізіялагічна павінна было быць. Таму мы зараз чакаем і прыступаем да ўборкі нашай беларускай бульбы, якая задаволіць патрэбы ўсяго нашага ўнутранага рынку». 

Як адзначыў 3 чэрвеня кіраўнік Мінсельгасхарча, бульба новага ўраджаю павінна з'явіцца на прылаўках ужо ў бліжэйшыя тыдні.

Чытайце таксама:

«У палітыцы была справа». Лукашэнка высветліў, чаму беларусам не хапіла бульбы

Лукашэнка: Беларусь гатова пастаўляць у Калінінград няшчасную бульбу

Колькі каштуюць ягады, гародніна і садавіна на «Камароўцы»

У адной з крам старую бульбу прадавалі па цане новай

Каментары да артыкула