БЕЛ Ł РУС

Нахабныя збіральнікі грошай на праезд у Мінску ўжо просяць перавод на картку

11.06.2025 / 10:7

Nashaniva.com

Гісторыі з грашыма на праезд ніяк не знікаюць. Іна сцвярджае, што нядаўна сутыкнулася з такой жа сітуацыяй у раёне Траецкага прадмесця, піша Onliner.by.

Іна кажа, што двое мужчын падыходзілі да мінакоў і прасілі «некалькі манет».

— Даволі агрэсіўна «просяць» «некалькі манет», ва ўсіх запар, але ў асноўным у жанчын. Маўляў, няма за што з’ехаць. Калі сказалі, што манет няма, прапанавалі… перавесці на карту, — распавядае чытачка.

@minskoblastnovosti5 В Минске заметили попрошаек странных #минск #минскновости #минскбеларусь #минсксейчас #беларусь #новостибеларуси ♬ Mysterious and sad BGM(1120058) - S and N

Па яе апісанні, мужчынам на выгляд каля 30—35 гадоў, яны «нармальна апранутыя, з мабільнікамі ў руках».

— Карацей, разводзяць без сораму і сумлення мінчан і турыстаў. У адказ на «канечне, не перавядзем вам нічога» пачулі: «Ой, а што такога?!»

Нагадаем: каб наступіла крымінальная адказнасць, калі чалавек узяў грошы «на білет» і не вяртае, у фізічнай асобы павінна быць выкрадзена больш за дзве базавыя велічыні (84 рублі). Калі дзве базавыя і менш — адміністратыўка (штраф ад 2 да 30 базавых, грамадскія работы, арышт да 15 сутак).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула