БЕЛ Ł РУС

Незвычайна: пчолы пакрылі «хусткай» скульптуру Багародзіцы ў Дзятлаве ФОТА

9.06.2025 / 17:3

Nashaniva.com

Каталіцкая парафія ў Дзятлаве Гродзенскай вобласці апублікавала дзівосныя здымкі з фігурай Панны Марыі на вуліцы ля прыдарожнага крыжа побач з квітнеючым полем. Скульптуру Багародзіцы, на якой паблякла і аблезла фарба, упрыгожыў… рой пчол, піша Katolik.life.

Насякомыя абляпілі фігуру так, што нібы пакрылі галаву Божай Маці доўгай хусткай. Пчолы роўна расселіся на галаве, плячах і спіне, а аблічча пакінулі цалкам адкрытым.

Працавітая, рупная пчала — даўні хрысціянскі сімвал. Таму каталікі ў Дзятлаве ўспрынялі паводзіны пчолаў як знак апекі нябёсаў над намі.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Касцёл у Дзятлава (@parafiadziatlawa)

Чытайце таксама:

Без тэлефанаванняў і лістоў: што вядома пра асуджанага на 11 гадоў святара Акалатовіча

Перастала выходзіць на сувязь полацкая журналістка і каталіцкая актывістка Ціна Палынская

Стала вядома, колькі рэлігійных супольнасцяў не прайшлі перарэгістрацыю ў Віцебскай і Мінскай абласцях

Адбылася беатыфікацыя каталікоў, ахвяраў сталінскага рэжыму

Каментары да артыкула