БЕЛ Ł РУС

Зянон Пазняк адправіў сардэчныя віншаванні Каралю Наўроцкаму

2.06.2025 / 21:32

Nashaniva.com

Ветэран беларускага руху Зянон Пазняк у сваіх сацсетках сардэчна павіншаваў польскага палітыка Караля Наўроцкага, які ў выніку галасавання 1 чэрвеня быў абраны прэзідэнтам Польшчы. 

Зянон Пазняк

Зянон Пазняк адзначае, што поспех дасягнуты Каралем Наўроцкім «у сапраўды дэмакратычных выбарах», якія зусім не падобныя на «здзеклівую фальшывую прафанацыю псеўда-выбараў Лукашэнкі».

Новаабранаму прэзідэнту ён зычыць «добрага шляху для Польшчы» і спадзяецца на «партнёрскія дачыненні з будучай вольнай Беларусяй». 

Чытайце таксама:

Ціханоўская павіншавала Наўроцкага з абраннем на пост прэзідэнта Польшчы

Беларусы Падляшша галасавалі за Тшаскоўскага

Прэзідэнтам Польшчы стаў Наўроцкі — 51%

Кандыдат у прэзідэнты Польшчы падчас тэледэбатаў ужываў стымуляцыйнае рэчыва. Гэта выклікала вялікі рэзананс

Каментары да артыкула