Прэс-сакратар МЗС падарыў Марыі Захаравай сякеру ФОТАФАКТ
Прэс-сакратар беларускага МЗС Руслан Варанкоў на беларуска-расійскіх кансультацыях па інфармацыйных пытаннях у Маскве абмеркаваў супольныя праекты і планы са сваёй расійскай калегай Марыяй Захаравай.
Падчас сустрэчы Варанкоў падараваў Захаравай сякеру вытворчасці Мінскага трактарнага завода.
«Першая дамоўленасць дасягнутая і прынятая да рэалізацыі — рубіць праўду-матку разам беларускай сякерай МТЗ», — паведамляецца ў заяве МЗС Беларусі.
Чытайце таксама:
У абыход санкцый. «Белавія» рыхтуецца лётаць на самалётах Airbus
Славакія вяртае ў Беларусь пасла
Пасол Беларусі ў Турцыі абвергнуў інфармацыю пра знікненне беларускі з малым сынам