БЕЛ Ł РУС

У Расіі абрынуўся другі за ноч чыгуначны мост. Падазраюць дыверсію

1.06.2025 / 7:45

Nashaniva.com

У Курскай вобласці абрынуўся чыгуначны мост падчас праходжання па ім грузавога цягніка. Частка вагонаў звалілася на аўтамабільную дарогу, ёсць пацярпелыя.

Уначы ў Жалезнагорскім раёне Курскай вобласці абрынуўся чыгуначны мост, калі па ім праходзіў грузавы лакаматыў.

Як паведаміў кіраўнік Курскай вобласці Аляксандр Хінштэйн, частка таварнага поезда ўпала на дарогу пад мостам. Цеплавоз загарэўся.

У выніку здарэння, папярэдне, пацярпелі не менш за трох чалавек. Адзін з машыністаў з траўмамі ног быў дастаўлены ў бальніцу

Аўтамабільная дарога пад мостам перакрыта. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай здарэння магла стаць дыверсія.

Напярэдадні ў Бранскай вобласці абрынуўся аўтамабільны мост, з-за чаго сышоў з рэек пасажырскі цягнік, які накіроўваўся ў Маскву. У выніку той аварыі загінулі сямёра чалавек, каля 70 атрымалі траўмы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула