БЕЛ Ł РУС

Новыя ўязныя знакі ў Мазырскі раён аформяць па-беларуску

28.05.2025 / 22:14

Nashaniva.com

Новыя ўязныя знакі на трасе паміж Лельчыцамі і Мазыром будуць мець надпісы на беларускай мове. Гэта вынікае з абвешчаных тэндараў, заўважыў «Флагшток».

Фота з дакументацыі тэндару

Паводле гэтых дзяржзакупак, Мазырскі райвыканкам шукаў арганізацыі для вырабу і ўстаноўкі ўязнога знака «Мазырскі раён» з боку Лельчыцкага раёна. На гэта з бюджэту выдаткавалі 16 тысяч рублёў. У дакументацыі заявак размешчаныя эскізы знакаў — у абодвух выпадках надпісы павінны быць па-беларуску: «Мазырскі раён» і «Добрай дарогі».

Фота з дакументацыі тэндару

Адзін са знакаў павінен з'явіцца на трасе ўжо ў маі, а другі — да канца чэрвеня.

Цяперашнія знакі пры ўездзе ў Мазырскі раён, прынамсі, на некаторых кірунках, мелі надпісы па-расейску.

Адметна, што новыя знакі аформленыя не ў таксічнай чырвона-зялёнай расфарбоўцы, а ў колерах герба Мазырскага раёна.

Чытайце таксама:

Гурт «Дразды» аб'явіў пра развітальныя гастролі

Як працуе Беларуская акадэмія: еўрапейская адукацыя на роднай мове

«Спіс на лета»: тэрапеўтычны падкаст для тых, у каго школьная праграма адбіла цікавасць да беларускай літаратуры

Тыраж новай кнігі Сашы Філіпенкі па-беларуску разабралі за тыдзень

Каментары да артыкула