Рыбак са Слоніма злавіў велізарнага таўсталобіка
Мужчыну са Слоніма пашчасціла злавіць велізарнага таўсталобіка вагою амаль 25 кілаграмаў, прытым не на нейкую мудрагелістую прынаду, а на звычайны пучок чарвякоў. Пра свой улоў ён расказаў у суполцы «Рыбаловы Слоніма» ў VK, піша «Смартпрэс».
Як адзначыў сам слонімец, рыбу ён злавіў на адным з платных вадаёмаў у Гродзенскай вобласці. Дакладная вага трафея — 24 870 грамаў.
Таўсталобік — рыба родам з Усходняй Азіі, у Беларусі яе разводзяць у вадаёмах. Звычайна дарослыя асобіны важаць 20—30 кг, таму такі трафей — хоць і рэдкі, але не выключэнне.
Чытайце таксама:
Знойдзены самы ўдачлівы рыбак Беларусі: за гадзіну ён вылавіў у Мінску дзве 18-кілаграмовыя рыбіны
У Чыжоўскім вадасховішчы вылавілі 15-кілаграмовага сома. Рыбіну даганялі на маторы
У беларускіх вадаёмах стала масава дохнуць папулярная рыба. У чым прычына?