БЕЛ Ł РУС

Адказнасць за блэкаут на поўдні Францыі ўзялі на сябе анархісты, але гэта можа быць і няпраўда

26.05.2025 / 10:0

Nashaniva.com

Адказнасць за маштабныя збоі ў электразабеспячэнні на Французскай Рыўеры ўзялі на сябе анархісты, пра гэта гаворыцца ў іх ананімнай заяве, якую перадалі ў пракуратуру французскіх акругаў Грас і Драгіньян, піша Deutsche Welle.

Фота: Lewis Joly/Invision/AP, File

Заява была апублікавана 25 мая на адным з вэб-сайтаў, які кіруецца актывістамі ультралевага руху. У ёй аўтары прадстаўляюцца як дзве «групы анархістаў», якія бяруць на сябе адказнасць «за атаку на аб’екты электразабеспячэння на Блакітным беразе».

«Напярэдадні цырымоніі ўручэння ўзнагарод Канскага кінафестывалю і гала-вечарыны мы вывелі з ладу асноўную падстанцыю, што сілкуе агламерацыю Каны, і перапілілі лінію электраперадачы 225 кВ, якая ідзе з Ніцы», — гаворыцца ў заяве.

Аўтары дадаюць, што «для абароны сваіх ідэалаў» яны хацелі пакінуць без электрычнасці навукова-даследчыя цэнтры, авіяцыйныя і аэракасмічныя прадпрыемствы, стартапы, аэрапорт і іншыя прамысловыя, ваенныя і тэхналагічныя аб’екты рэгіёна.

Дакладнасць заявы пакуль не пацверджаная. Імем анархістаў могуць прыкрывацца і замежныя дыверсанты.

Чытайце таксама:

У французскіх Канах, дзе сёння закрываецца кінафестываль, адключылася электрычнасць

«Чыстая выпадковасць»: фільм пра помсту палітзняволеных атрымаў Залатую пальмавую галіну ў Канах

Каментары да артыкула