У Барысаве паставяць арт-аб'ект па матывах герба горада
Каля Палаца культуры імя Горкага ў Барысаве ўзводзяць новы арт-аб'ект, падобны да старадаўняга замка, піша Ex-press.live.
Рабочыя рыхтуюць пляцоўку і падмурак для новай гарадской славутасці. Фота: t.me/borisov_mpsvarog
Раней на сустрэчы з блогерамі старшыня Барысаўскага райвыканкама Мікалай Карповіч расказаў пра маштабны арт-аб'ект, звязаны з сімволікай горада.
Таксама ён паказаў праект гэтага арт-аб'екта.
Праект новага арт-аб'екта ў Барысаве. Фота: edinstvo.by
Чытайце таксама:
У Ваўкавыску паставяць дзіўную скульптуру за 35 тысяч рублёў